вторник, 24 июня 2014 г.

Нашы мерапрыемствы




Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін па запрашэнню настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, класных кіраўнікоў Крупіцкай школы бібліятэкар Людміла Лютаровіч правяла шэраг краязнаўчых мерапрыемстваў: “Позірк у мінулае”, “Даўно забытае мінулае”, “Падарожжа ў даўніну”, “Па старонках краязнаўства”.
Людміла Генадзьеўна дапамагла дзецям зазірнуць у мінулае сваіх родных мясцін, пазнаеміцца з гісторыяй былога маентка Радзівілаў, які знаходзіўся ў весцы Анопаль.
Падчас сустрэч дзеці мелі магчымасць разгледзіць фотаздымкі, якія захаваліся ў некаторых сем’ях аднавяскоўцаў, а таксама фотакопіі з архіваў.  
Вынікам гэтых сустрэч стала паразуменне таго, што маёнтак быў добра ўпарадкаванай гаспадаркай.
І сення працягваецца пашуковая работа па збору звестак і светкаў аб побыце і жыцці маёнтка.  

Комментариев нет:

Отправить комментарий